У Свіслацкім р-не Гродзенскай вобл., каля в. Лубянка. Утворана плацінай у верхнім цячэнні р. Лубянка ў 1978. Пл. 0,74 км2, даўж. 1,4 км, найб.шыр. 1 км, найб.глыб. 2,8 м, аб’ём вады 1,04 млн.м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1 м. Выкарыстоўваецца для двухбаковага рэгулявання вільготнасці асушаных с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі, добраўпарадкавання прыбярэжнай зоны.